Каранавірус: на поўначы Італіі зачынілі на карантын 16 мільёнаў чалавек

Джузэпэ Контэ / Reuters
Джузэпэ Контэ / Reuters

Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ падпісаў 8 сакавіка спецыяльны дэкрэт, які абмяжоўвае рух грамадзян у правінцыі Ламбардыя і яшчэ 14 рэгіёнах на поўначы краіны, найбольш закранутых новым каранавірусам. У зоне каранціну пражывае каля 16 мільёнаў чалавек.

Ўезд і выезд з дадзеных тэрыторый магчымы толькі ў выключных выпадках — напрыклад, па медыцынскіх паказаннях; там зачыненыя музеі, галерэі і іншыя турыстычныя і грамадскія месцы. Перамяшчэнне ўнутры зон каранціну таксама рэкамендуецца максімальна абмежаваць за выключэннем медыцынскіх паказанняў і выканання важных прафесійных абавязкаў.

У Італіі заражана COVID-19 не менш за 5833 чалавек, памерла ўжо 233 пацыента. За апошнія суткі колькасць заражаных павялічылася на 1,2 тысячы і зарэгістравана 36 смяротных зыходаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі