Каранік: рызыка цяжкіх формаў COVID-19 у Беларусі не вельмі высокая
ont.by
Міністэрства аховы здароўя расцэньвае рызыку цяжкіх формаў каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі як не вельмі высокую. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю ОНТ кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік. "У адрозненне ад многіх краін, у нас ёсць некалькі іншая пабудова сістэмы, якая дазваляе больш аператыўна і адэкватна рэагаваць на наяўныя выклікі", — сказаў ён.
Па-першае, растлумачыў Каранік, у Беларусі ёсць санэпідслужба, якая не проста кантралюе захаванне санітарных нормаў, напрыклад, у грамадскім харчаванні, а праводзіць санітарна-эпідэміялагічныя расследаванні, кантралюе распаўсюджванне інфекцыі і праводзіць лабараторную дыягностыку.
Па-другое, у Беларусі ёсць спецыялізаваныя інфекцыйныя бальніцы, што дазваляе ізаляваць пацыентаў з COVID-19 ад астатніх пацыентаў з іншымі захворваннямі і пазбегнуць распаўсюджвання віруса. Так, калі пацыента з цяжкай формай каранавіруснай інфекцыі шпіталізаваць у агульную рэанімацыю, як гэта адбываецца ў іншых краінах, то пацерпяць перадусім іншыя хворыя, якім у іх стане кантакт з вірусам зусім не пажаданы, патлумачыў міністр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.