Каранавірус выявілі ў двух супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі

Каранавірус выявілі ў двух супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі

Каранавірус выявілі ў двух супрацоўнікаў унутраных дэпартаментаў Нацыянальнай бібліятэкі. 

Паведамляецца, што гэтыя работнікі не перасякаліся з чытачамі. Самі яны, як і калегі, якія з імі кантактавалі, — на каранціне. 

"Гэтыя супрацоўнікі не ходзяць на працу, больш за тое, памяшканні, у якіх яны працавалі, цяпер на каранціне і ўсе супрацоўнікі, якія з імі кантактавалі, зараз таксама не знаходзяцца на працы. Мы дзейнічаем у адпаведнасці з тымі патрабаваннямі, якія прапісала Мінздароўя, каб вірус не распаўсюджваўся", — патлумачыла парталу TUT.by Алена Далгаполава, першая намесніца гендырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, дырэктар па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі.

Дарэчы, напярэдадні стала вядома, што Мінгарвыканкама прыняў план па барацьбе з распаўсюадм каранавіруса. У адпаведнасці з ім, праца чытальных залаў у бібліятэках прыпыняецца. 

Нацыянальная бібліятэка таксама спыніла працу чытальных залаў. Скарыстацца яе паслугамі, у тым ліку і платнымі, цяпер можна толькі анлайн. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі