Каранавірус у Крычаве выявілі ў жанчыны, якая ездзіла ў Віцебск
У Крычаве зарэгістраваны першы ў Магілёўскай вобласці выпадак заражэння каранавірусам. Як перадае тэлерадыёкампанія "Магілёў", заражэнне выяўлена ў 33-гадовай жанчыны, якая перад тым ездзіла ў камандзіроўку ў Віцебск.
Галоўны пазаштатны інфекцыяніст галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Бас паведаміла, што жанчыну цалкам абследавалі і шапіталізавалі ў Магілёўскую інфекцыйную лякарню.
Таксама медыкі праверылі ўсіх кантактных асобаў. Тэсты на каранавірус у іх паказалі адмоўныя вынікі.
У Крычаве, па словах Ірыны Бас, цяпер праводзяцца неабходныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.