Каранавірус выявілі ў паўтары тысячы медыкаў Віцебскай вобласці
У Віцебскай вобласці да працы вярнуліся 308 медыкаў, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю. Такую лічбу на пасяжэнні абласнога штаба па барацьбе з распаўсюдам COVID-19 назваў кіраўнік абласнога ўпраўлення аховы здароўя Міхаіл Вішнявецкі, піша мясцовая газета "Віцьбічы".
Раней гэты ж чыноўнік казаў, што паправіліся і вярнуліся да працы 20% медработнікаў, інфікаваных каранавірусам.
Нескладаныя падлікі дазваляюць зрабіць выснову, што агулам на Віцебшчыне каранавірус выявілі прыкладна ў паўтары тысячы медыкаў.
Таксама Вішнявецкі паведаміў, што з 1 красавіка па 12 траўня па вобласці выпісаныя больш за 5400 пацыентаў, якіх вылечылі ад пнеўманіі.
Віцебск у красавіку стаў адным з асноўных цэнтраў распаўсюду каранавіруса ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.