Кароль дыназаўраў: як школьнік Сцяпан стаў зоркай і пасябраваў з Ургантам

Кароль дыназаўраў: як школьнік Сцяпан стаў зоркай і пасябраваў з Ургантам

Святлана Строганава, маці 11-гадовага маскоўскага школьніка Сцяпана Савельева, папрасіла ў Фэйсбуку падтрымаць яе сына. Справа у тым, што хлопец вельмі цікавіцца дыназаўрамі і канструктарамі, а аднакласнікі ў школе яго засмяялі за гэта і назвалі лузерам. Святлана папрасіла сваіх сяброў, якія маюць акаўнты "Вконтакте", лайкнуць фотаздымкі хлопца і разлічвала на некалькі дзясяткаў "лайкаў".

І тут пачалося. Спачатку на просьбу Святланы адгукнуліся сотні чалавек, потым да іх далучыліся зоркі і сусветна вядомыя людзі, нават прэзідэнт Татарстана.

Хлопцу перадаў прывітанне астранаўт НАСА Дэн Бербанк.

Рэпер Баста запісаў зварот для хлопца і пажадаў не звяртаць увагі на лайкі, кіраўнік mail.ru Зміцер Грышын падараваў хлопцу залаты статус "Вконтакте", робата BB-8 з зорных войнаў і колькі заўгодна Lego. У самой сацыяльнай сетцы запусцілі хэштэг #likeStepan.

Потым хлопца пачалі паказваць па расійскіх федэральных каналах і клікаць на тэлешоў. Перадачу "Вячэрні Ургант" ён пачынаў разам з Іванам Ургантам.

— Сцёпа, дадасі мяне ў сябры? — запытаўся Іван.
— Я падумаю, — адказаў Сцяпан.
— А калі я дазволю табе пачаць са мной праграму?

Усе фотаздымкі Сцяпана пачалі збіраць сотні, а часам тысячы лайкаў. Вядомыя людзі пачалі дадавацца ў сябры. Сцяпану нават давялося закрыць каменты і магчымасць дасылаць яму паведамленні. Хлопец выбачыўся за гэта і патлумачыў, што проста не паспявае на ўсё адказваць. Цяпер у Сцяпана больш за тры тысячы сяброў і больш за 14 тысяч падпісчыкаў. А яго старонка мае рэйтынг 146%.

Вядома, што ў выніку хлопцу пачалі прыходзь камерцыйныя прапановы — пачынаючы ад рэкламы і да стварэння камп'ютарных гульняў пра дыназаўраў і адкрыцця дына-кафэ. Але хлопец адмовіўся ад гэтага і заявіў, што будзе далей вучыцца і жыць як раней.

"Гэты тэкст мне дапамагла скласці маці, яна пераклала мае словы на зразумелую для дарослых мову", — напісаў Сцёпа.

Сваю папулярнасць ён вырашыў скарыстаць для таго, каб дапамагчы дзецям з ДЦП. Яго малодшая сястра хварэе на ДЦП, таму сям'я ведае, як гэта цяжка.

Літаральна за тыдзень тысячы людзей адгукнуліся, каб падтрымаць хлопца. Ён пабываў у эфіры бадай усіх расійскіх федэральных каналаў і штаб-кватэрах буйных кампаній, як МТС і Mail.ru Group. Сцяпана запрасілі выступіць з лекцыяй у клубе аматараў дыназаўраў, і ён памірыўся з аднакласнікамі, якія з яго смяяліся. Яны нават спякуць да лекцыі печыва ў выглядзе дыназаўраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі