У Фінляндыі затрымалі восем гульцоў валейбольнай зборнай Кубы

У Фінляндыі затрымалі восем гульцоў валейбольнай зборнай Кубы

У Фінляндыі затрымалі восем гульцоў валейбольнай мужчынскай зборнай Кубы. Іх падазраваюць у згвалтаванні з абцяжваючымі абставінамі.

Як інфармуе meduza.io, здарэнне адбылося ў гатэлі ў горадзе Тамперы, дзе спынілася кубінская каманда. Вядома, што пацярпелым па справе праходзіць адзін чалавек. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Траіх гульцоў затрымалі раніцай у суботу, яшчэ пяць спартсменаў трапілі за краты ў нядзелю. Агулам за зборную Кубы ў матчах 2-га дывізіёна Сусветнай валейбольнай лігі выступалі 14 чалавек. Атрымліваецца, што на волі засталося толькі 6 валейбалістаў. Рашэнне аб меры стрымання для кубінцаў будзе прынятае 5 ліпеня. Планавалася, што кубінская зборная паляціць на радзіму ў панядзелак.

Трэба адзначыць, што валейбольная мужчынская зборная Кубы ўдзельнічае ў Алімпійскіх гульнях у Бразіліі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі