Карыстальнік твітара ашукаў, што прадказаў вынікі лёсавання Лігі чэмпіёнаў

Карыстальнік твітара @gazprom_mafia апублікаваў асобнымі твітамі ўсе 8 пар, якія былі агучаныя сёння. Ён называў сябе "аматарам футбола з Расіі" ды спасылаўся на крыніцу ў расійскай кампаніі "Газпрам", якая, нібыта, яму і даслала "вынікі лёсавання". Карыстальнік твітара падкрэсліваў, што сваёй акцыяй хоча "зрабіць футбол чысцейшым", інфармуе сайт lenta.ru.

Аднак пазней карыстальнік прызнаўся ў ашуканстве. Нібыта, ён апублікаваў у твітары адразу ўсе магчымыя пары, а пасля лёсавання выдаліў "лішнія" твіты, пакінуўшы толькі "правільныя". Аўтар скандалу ўжо прынёс прабачэнні УЕФА і Лізе чэмпіёнаў.

Вынікі лёсавання футбольнай Лігі чэмпіёнаў: "Баварыя" — "Арсенал"
 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі