Касцельныя ўлады спадзяюцца, што дамовяцца наконт выкарыстання Чырвонага касцёла

Чырвоны касцёл — адзін з сімвалаў Мінска / Еўрарадыё
Чырвоны касцёл — адзін з сімвалаў Мінска / Еўрарадыё

Касцельныя ўлады спадзяюцца, што дамовяцца з дзяржаўнымі ўладамі наконт выкарыстання Чырвонага касцёла. Пра гэта гаворыцца ў заяве курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, апублікаванай сёння.

Камісія па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска забараніла эксплуатацыю касцёла 26 верасня пасля пажару. Уласнікам касцельнага комплексу з'яўляецца дзяржаўная арганізацыя "Мінская спадчына".

"Шукаюцца альтэрнатыўныя магчымасці для ўзнаўлення дзейнасці парафіяльнай супольнасці ў існуючых умовах.

Спадзяемся на плённае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі рознага ўзроўню. Верым у тое, што святыня, якая была пабудавана вернікамі Каталіцкага Касцёла, і надалей будзе служыць вернікам. Спадзяемся, што ў найбліжэйшы час адновіцца жыццё парафіі", — гаворыцца ў заяве курыі.

Як распавядала Еўрарадыё, 6 чэрвеня стала вядома, што ўлады забіраюць Чырвоны касцёл у вернікаў. Пры гэтым спасылаюцца на неабходнасць рамонту пасля пажару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі