Кашмарнае ДТЗ каля Міністэрства абароны (відэа)

Кашмарнае ДТЗ каля Міністэрства абароны (відэа)

Каля будынку Міністэрства абароны ў Мінску адбылося страшнае ДТЗ. Тралейбус 29-га маршруту, які ехаў па вуліцы Куйбышава, урэзаўся ў ліхтарны слуп на тратуары. Пра здарэнне паведаміў у Твітары Антон Матолька.

Па яго словах, ёсць пацярпелыя. На месца здарэння, паводле неафіцыйных звестак, выязджалі пяць "хуткіх". 

Як даведалася Еўрарадыё, прычынай аварыі хутчэй за ўсё стала няспраўнасць тармазоў. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі каля 10 чалавек. Дзяцей сярод іх няма. Па факце здарэння распачатая праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі