Kaverin перамаглі ў фінале адбору Emergenza
Другое месца дасталася гурту “Люксы”, трэцяя пазіцыя з невялікім адрывам у калектыву Glory.
У фінальным адборы Emergenza Belarus 2014 перамог гомельскі гурт Kaverin. Яны прадставяць Беларусь на расійскім фінале фестывалю, які неўзабаве адбудзецца ў Маскве. Другое месца дасталася лідарам глядацкага галасавання “Люксы”, трэцяе — з невялічкім адрывам ад першых двух пазіцый у Glory. Абодва гурты ў якасці прыза атрымалі права выступіць на крымскім фестывалі “Соседний мир”, які пройдзе 1-3 жніўня на мысе Фіалент.
Нагадаем, фестываль Emergenza — музычны марафон, які праходзіць у больш чым 20 краінах свету. Удзел у ім могуць узяць гурты любой стылістыкі. Пераможца міжнароднага фіналу ў Германіі ў межах 30-тысячнага Taubertal Open Air атрымлівае гадавую прома-падтрымку ад арганізатараў фэсту, а таксама бюджэт на развіццё гурта.
Летась на расійскім фінале Беларусь прадстаўляў магілёўскі гурт Nizkiz, але перамагчы не здолеў. Найбольшых поспехаў дасягнулі першыя пераможцы Emergenza Belarus сталічны гурт No Comment Band. На міжнародным фінале ў Германіі хлопцы занялі 10-е месца з 24-х, а іх басіст Алег "Лімон" Конанаў быў названы другім сярод удзельнікаў конкурсу.