Вызначаны беларускі ўдзельнік фэста "Соседний мир" (фота)

Фінал беларускага адбора на "Соседний мир" прайшоў у мінскім парку Dreamnamd. Акрамя NIZKIZ, у ім удзельнічала 8 гуртоў: "НаОдинДень!", GLORY, "ЙО-ЙО", БЕZ.NOT, PAWA, "43 ОБОРОТА", Straightroads і "Чип и Дейл". Спецыяльным госцем былі "Куклы", якія такім чынам вярнуліся на сцэну пасля пяцігадовай паўзы.

Неўзабаве глядзіце вялікі фотарэпартаж Еўрарадыё з "Дрымлэнда".

Сёлета “Соседний мир” пройдзе ў крымскім горадзе Судак 26-28 ліпеня. Летась нашы гурты добра запомніліся наведвальнікам і арганізатарам фестывалю, дзякуючы “Беларускай ночы”, якая стала сапраўды гучным закрыццём оўпэн-эйра.

"Соседний мир" — гэта ўжо другі міжнародны фэст, адбор на які выйграе сёлета гурт NIZKIZ. Раней магілёўцы атрымалі права выступіць на фестывалі Emergenza. Яго вялікі міжнародны конкурс адбудзецца падчас буйнога нямецкага оўпэн-эйрf Taubertal Festival 2013.

 
На відэа: NIZKIZ у паўфінале "Соседнего мира" у клубе "Графіці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі