Казахстан можа забараніць жыхарам Блізкага Усходу авіятранзіт у Беларусь
Казахстан можа ўвесці такую часовую забарону следам за Узбекістанам / Ілюстрацыйнае фота
Казахстан можа ўвесці часовую забарону для грамадзян краін Блізкага Усходу на транзіт праз сваю тэрыторыю авіятранспартам у Беларусь, паведамляе Sputnik Казахстан са спасылкай на Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця краіны.
У цяперашні час міністэрства прапрацоўвае гэтае пытанне разам з зацікаўленымі дзяржорганамі.
У сераду, 17 лістапада, падобную часовую забарону ўвёў Узбекістан. Забарона дзейнічае на авіятранзіт для грамадзян Афганістана, Ірака, Емена, Лівана, Лівіі і Сірыі ў Беларусь.
Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер эвакуацыйны самалёт даставіць 430 іракскіх мігрантаў на радзіму з Беларусі. Бясплатны авіярэйс для вывазу іракцаў здзейсніцца па маршруце Мінск – Эрбіль – Багдад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.