КДК пагражае адміністрацыйнай справай за зрыў мадэрнізацыі на "Віцебскдрэве

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу КДК, такое даручэнне было дадзена падчас чарговага выязнога паседжання міжведамаснай працоўнай групы па праверцы мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны. Паседжанне прайшло 19 лістапада ў Віцебскай вобласці.



Працоўная група на чале са старшынёй КДК Аляксандрам Якабсонам агледзела тэрыторыю "Віцебскдрэва". Якабскон адзначыў, што па ўсіх прадпрыемствах дрэваапрацоўчай галіны, у тым ліку і па "Віцебскдрэву", не раз і не два пераносіліся тэрміны і ўсюды ёсць маса беспарадкаў.



У ліку праблемных пытанняў, якія належыць хутка вырашыць прадпрыемству, — укамплектаванне персаналам. На 1 лістапада ў штаце было толькі 22% ад патрэбных работнікаў (157 чалавек). Адчуваецца дэфіцыт інжынерна-тэхнічных спецыялістаў, высокакваліфікаванага персаналу па абслугоўванні абсталявання ды інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі