Лукашэнку сказалі, што беларуская мікраэлектроніка "сусветнага ўзроўню"

У развіццё мікраэлектронікі ўклалі сотні мільёнаў

У развіццё мікраэлектронікі ўклалі сотні мільёнаў / БЕЛТА

Аляксандру Лукашэнку сказалі, што беларуская мікраэлектроніка "сусветнага ўзроўню". За два гады ў яе развіццё ўклалі амаль 500 мільёнаў рублёў (153 мільёны долараў). Да 2030-га плануюць выдаткаваць яшчэ столькі ж.

У пятніцу Лукашэнка наведаў "Інтэграл" і правёў нараду, прысвечаную "пытанням развіцця айчыннай мікраэлектронікі". "У нас ёсць вельмі сур'ёзныя сусветнага ўзроўню кампетэнцыі", — заявіў ён прысутным. Паводле яго слоў, "патрэбна пастаянная апераджальная мадэрнізацыя прадпрыемстваў, укараненне найноўшых тэхналогій, інвеставанне ў кадры". І для гэтага неабходна шукаць грошы. І, відаць, Аляксандр Лукашэнка ў гэтым плане спадзяецца на Расію, паколькі згадаў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным і планы "скарэктаваць нашы крокі".

"Сёння свету патрабуюцца мільярды чыпаў, мікрасхем, транзістараў, — гаварыў Лукашэнка. — Але і барацьба за рынкі ідзе значная, проста сур'ёзная. Ніхто проста так сваю нішу не аддасць. Канкурэнцыя будзе толькі ўзмацняцца. Таму неабходна як мага далей зазіраць у будучыню і ўкладвацца ў развіццё".

Лукашэнку сказалі, што беларуская мікраэлектроніка "сусветнага ўзроўню"
Лукашэнку сказалі, што беларуская мікраэлектроніка "сусветнага ўзроўню"
Лукашэнку сказалі, што беларуская мікраэлектроніка "сусветнага ўзроўню"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.