Хакеісты мінскага "Дынама" ў Хабараўску абыгралі "Амур"

Хакей у Хабараўску

Хакей у Хабараўску / t.me/hcdinamoby/

Хакеісты мінскага "Дынама" ў Хабараўску абыгралі "Амур" — 5:2 (2:1, 1:1, 2:0). Гэта быў чарговы матч выязной серыі ў чэмпіянаце КХЛ. У папярэдняй гульні дынамаўцы прайгралі ва Уладзівастоку "Адміралу" (0:4), а раней перамаглі ў Навасібірску "Сібір" (5:4).

Наступны паядынак — 18 снежня ў гасцях з чалябінскім "Трактарам".

У "Дынама" 38 ачкоў пасля 34 матчаў, каманда займае 6-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі