Хаваем пухавікі: якім будзе надвор'е напачатку тыдня
Крокусы
Надвор'е ў Беларусі напачатку тыдня будзе вясновым.
У панядзелак, 4 сакавіка, будзе хмарна з распагоджаннямі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+3°С, максімальная ўдзень +2..+8°С.
У аўторак, 5 сакавіка, будзе яшчэ цяплей. Удзень месцамі пройдзе кароткі дождж і нават мокры снег. Ноччу і раніцай на дарогах будзе слізка. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..+3°С, максімальная ўдзень +1..+8°С. А на поўдні краіны яшчэ цяплей: да +11°С.
А ў сераду, 6 сакавіка, будзе хмарна, але галоўным чынам без ападкаў. Ноччу і раніцай на дарогах месцамі слізка. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..-6°С. Але на паўднёвым захадзе могуць не турбавацца: там абыдзецца без начных замаразкаў, ўначы — +1..+2°С. Максімальная тэмпература паветра ўдзень -1..+6°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.