Хворую на анкалогію пенсіянерку змясцілі ў карцар
Шасцідзесяцігадовую Галіну Дзербыш, якая праходзіць па справе Мікалая Аўтуховіча, змясцілі ў карцар, піша “Наша Ніва” са спасылкай на ўласныя крыніцы. Па дадзеных выдання, прычынай стала адмова жанчыны праходзіць праз “рамку”.
Раней стала вядома, што напярэдадні судовых паседжанняў па “справе Аўтуховіча” яго фігурантаў прымушаюць распранацца, а іх адзенне прасвечваюць на рэнтгене.
Раней супраць гэтага пратэставаў фігурант справы Аўтуховіча Уладзімір Гундар. Тады яго занеслі ў суд проста ў майтках, а пасля змясцілі ў карцар, дзе Гундар абвясціў галадоўку.
Цяпер у карцар адправілі пенсіянерку Дзербыш. Жанчына хварэе на анкалогію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.