Кіраўніца ФК “Граніт” па-беларуску аблаяла грамадскага актывіста

Кіраўніца ФК “Граніт” па-беларуску аблаяла грамадскага актывіста

Грамадскі актывіст Ігар Случак, вядомы змаганнем за пашырэнне выкарыстання беларускай мовы, атрымаў адказ ад старшыні савета футбольнага клуба  “Граніт” Марыны Быстрай наконт прапановаў беларусізацыі спартовага жыцця. Беларускамоўны адказ дасланы на афіцыйным бланку арганізацыі.

Вось выбраныя цытаты з тэксту, падпісаным Марынай Быстрай (аўтарская арфаграфія захаваная):

“Вы займаецеся нікому не патрэбнай справай”, “не трэба здавацца разумнейшым, чым вы ёсць на самай справе”, “да разумнага чалавека вам яшчэ вельмi далёка”, “у вашых лістах адлюстраванне чалавека, якi мае ўзровень — дзіцячы сад ясельная группа”.

Мікашэвіцкі “Граніт” — даволі праблемны клуб, які год таму з-за фінансавых складанасцяў згубіў шмат гульцоў і вылецеў у першую лігу, дзе на сёння займае 4-е месца.

Кіраўніца ФК “Граніт” па-беларуску аблаяла грамадскага актывіста

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі