Кіраўнік Брэста — супраць поўнага адключэння вулічных ліхтароў

Кіраўнік Брэста — супраць поўнага адключэння вулічных ліхтароў

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук у суботу, 21 лістапада, правёў "прамую лінію" з жыхарамі горада. Падчас яе кіраўнік горада, як перадае interfax.by, пракаментаваў прынятае ўладамі Брэста рашэнне адключаць на ноч вулічнае асвятленне. Цяпер яно не працуе ў перыяд з 1-й да 5-й гадзіны.

Па словах Рагачука, гэтая мера прадыктаваная эканамічнымі прычынамі. Улады спадзяюцца з яе дапамогай зэканоміць бюджэтныя сродкі, каб забяспечыць іншыя гарадскія выдаткі, найперш — у сацыяльнай сферы.

Кіраўнік гарвыканкама лічыць не зусім правільным аднолькавае асвятленне ўвечары і глыбокай ноччу, калі жыццё практычна замірае. "У той жа час Брэст не павінен ноччу апускацца ў поўную цемру", — зазначыў чыноўнік. Таму цяпер у горадзе распрацоўваюцца розныя варыянты аптымізацыі начнога асвятлення. Іх будзе не менш за тры: поўнае асвятленне, "эканом-варыянт" і дзяжурнае асвятленне.

Дарэчы, на ілюмінацыі ў навагоднія і калядныя дні, па словах Рагачука, гарадскія ўлады эканоміць не будуць.

Фота: virtualbrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі