Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі заклікаў Расію вывесці свае войскі з Беларусі
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заклікаў Расію вывесці свае войскі з Беларусі і адвесці іх ад мяжы РФ з Украінай. Гэты заклік утрымлівае ліст, які атрымаў расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Гэта адказ ЕС на студзеньскі ліст Лаўрова па еўрабяспецы.
Барэль падкрэслівае, што Еўрасаюз заклікае Расію да дээскалацыі: "Напружанасць і рознагалоссі павінны пераадольвацца праз дыялог і дыпламатыю".
Прысутнасць расійскіх войск у Беларусі абмяркоўвалася ў чацвер генсекам NATO Енсам Столтэнбергам і брытанскім прэм'ер-міністрам Борысам Джонсанам.
I replied on behalf of the EU Member States to the letters they received from Minister Lavrov.
— Josep Borrell Fontelles (@JosepBorrellF) February 10, 2022
Tensions and disagreements must be resolved through dialogue and diplomacy.
We call on Russia to de-escalate and to reverse its military build-up in and around Ukraine and in Belarus.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.