Кіраўнік МЗС Літвы: словы падтрымкі не ўзрываюць расійскія самалёты

Кіраўнік МЗС Літвы: словы падтрымкі не ўзрываюць расійскія самалёты

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс разам са сваімі латвійскім і эстонскім калегамі абмеркаваў з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам сітуацыю з бяспекай у рэгіёне, піша delfi.lt.

Ландсбергіс мяркуе, што Украіне пасля пачатку раійскай агрэсіі патрэбная не толькі палітычная, эканамічная, але і ваенная дапамога. "Прыгожыя словы падтрымкі расійскіх самалётаў і танкаў не ўзрываюць. Мы хочам і можам дапамагчы", — напісаў літоўскі дыпламат у сацсетках. 

Ён падзякаваў Злучаным Штатам за адпраўку дадатковых сілаў у краіны Балтыі. Па словах Ландсбергіса, гэта сігнал літоўскаму народу, што пры неабходнасці абароны Літва атрымае лапамогу ад ЗША і ад NATO.

Таксама Ландсбергіс перакананы, што заходнія санкцыі павінныя "змяніць эканамічную траекторыю Расіі". "Гэта эканоміка памерам толькі з сярэднюю еўрапейскую краіну, ёй трэба дапамагчы дасягнуць малых памераў", — кажа Ландсбергіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі