Кіраўнік Узбекістана адказаў на фразу Лукашэнкі пра магчымы пераварот
Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў адрэагаваў на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра магчымы пераварот у гэтай краіне. Заяву ён зрабіў на пасяджэнні Савета бяспекі.
"На днях з боку кіраўнікоў некаторых дзяржаў былі зробленыя неабгрунтаваныя заявы пра тое, што Узбекістан павінен атрымаць урокі з падзей, якія адбыліся ў Казахстане. Мы ўважліва сочым за сітуацыяй у рэгіёне, усімі выклікамі і пагрозамі яго бяспекі. Валодаем усім неабходным патэнцыялам і моцай для адэкватнага рэагавання на любую пагрозу", — падкрэсліў Мірзіёеў.
Заява Лукашэнкі прагучала 10 студзеня на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, дзе абмяркоўвалася сітуацыя ў Казахстане. Тады беларускі кіраўнік і заявіў, што паўтарэнне казахскіх падзеяў магчымае ва Узбекістане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.