Кіроўца аўтобуса пахваліўся сваімі 20-цю аварыямі за год (відэа)
Кіроўца аднаго з мінскіх аўтобусаў выклаў на Youtube падборку відэа, знятага відэарэгістратарам.
На ім — 20 аварый, у якія ён трапіў цягам мінулага года.
Пераважна гэта ДТЗ, у якіх аўтобус “падбівае” легкавікі, што перастройваюцца перад ім. Большасці аварый можна было б пазбегнуць, націснуўшы на педаль тормаза. “Для тых, хто лічыць, што павінен тармазіць, магу сказаць: тармажу экстранна там, дзе можна, а дзе нельга — плаўна”, — тлумачыць кіроўца