Кіроўца-"бяспраўнік" насмерць разбіўся пад Полацкам

Кіроўца-"бяспраўнік" насмерць разбіўся пад Полацкам

ДТЗ з трагічным вынікам адбылося ўвечары 1 студзеня каля вёскі Палата ў Полацкім раёне, паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

Каля 18-й гадзіны кіроўца Citroen не справіўся з кіраваннем на прамым участку дарогі. Аўтамабіль вылецеў у кювет і стукнуўся ў дрэва.

У ДАІ пра аварыю паведаміў сведка. На месцы здарэння супрацоўнікі ДАІ выявілі труп мужчыны. Гэта быў 28-гадовы жыхар Наваполацка. 

Паведамляецца, што аўто не прайшло тэхагляд, а кіроўца не меў права на кіраванне: у 2011 і 2015 гадах яго прыцягвалі да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе і пазбавілі правоў кіроўцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі