Кіроўца джыпа паралізаваў рух грамадскага транспарту ў цэнтры Мінска (фота)
Здарэнне адбылося пасля 15-й гадзіны ў пятніцу, 30 жніўня, на прывакзальнай плошчы.
Рух аўтобусаў і тралейбусаў паралізавала машына, прыпаркаваная на перакрыжаванні. Гора-кіроўца, які прыехаў на джыпе з нумарнымі знакамі Мінскай вобласці, пакінуў машыну і кудысьці знік. Яго не было 40 хвілін, распавёў Еўрарадыё кіроўца аўтобуса № 1. Грамадскі транспарт цалкам спыніўся на вуліцах Кірава і Бабруйская.
Праз 40 хвілін кіроўца з’явіўся і хацеў з'ехаць, але абураныя пасажыры транспарту і прахожыя сталі перад машынай, не даючы яму праехаць, ды выклікалі ДАІ.
Фота — Еўрарадыё