Кіроўцам фураў, якія стаяць на мяжы з Літвой, даюць пітной вады
Кіроўцам фураў, якія стаяць у чэргах на беларуска-літоўскай мяжы, даюць пітную ваду і ваду для тэхнічных патрэбаў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага памежнага камітэта.
У сувязі са спёкай, павышаным узроўнем пажаранебяспекі да дапамогі падключылі МНС і іншыя службы.
На літоўская мяжы ў чатырох пунктах стаіць каля 800 грузавікоў. Вялікія чэргі звязаныя са збоем праграмнага забеспячэння, які адбыўся ва ўсіх літоўскіх пунктах пропуску. Прыкладна да 17 жніўня афармленне будзе адбывацца ўручную, што запаволіць праходжанне чаргі.