Кіроўцы, пільней: сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу і туман заўтра раніцай
Туман
Уначы і раніцай у сераду, 15 лістапада, над Беларуссю навісне туман. А на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца, папярэджваюць сіноптыкі.
Надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Па большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы і мокры снег.
Ноччу слупкі тэрмометра апусцяцца да -2..+4°С, а днём паветра прагрэецца да +2..+8°С. Па паўднёвым захадзе будзе крыху цяплей — да +9..+11°С.
У чацвер, 16 лістапада, сіноптыкі таксама чакаюць снег, мокры снег і дождж. У асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад -3°С..+6°С, а днём не падымецца вышэй за -1..+6°С.
У пятніцу, 17 лістапада, на Беларусь прыйдзе паветраная маса са Скандынавіі. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5..+2°С, максімальная днём -2..+5°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.