Кіт Флінт скончыў жыццё самагубствам пасля разрыву з жонкай
Вакаліст The Prodigy Кіт Флінт скончыў жыццё самагубствам пасля разрыву з жонкай Маюмі Каі (японскай мадэллю і дыджэем). Пра гэта піша брытанскае выданне The Sun, якое спасылаецца на неназваныя крыніцы. Нібыта, у музыканта ад адзіноты пачалася цяжкая дэпрэсія, ён зноў пачаў ужываць наркотыкі. Флінт нават вырашыў прадаць дом, у якім жыў з жонкай у графстве Эсекс.
Пра смерць Кіта Флінта стала вядома 4 сакавіка. 49-гадовага музыканта знайшлі ў яго доме. Спачатку не было гаворкі пра суіцыд, але пра яго пасля напісалі музыканты The Prodigy.