Кітай абяцае даслаць у Беларусь мільён доз вакцыны супраць COVID-19
У жніўні Беларусь атрымае з Кітая мільён доз вакцыны ад COVID-19. Такую лічбу ў эфіры тэлеканала СТБ назваў галоўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка.
Па яго словах, гэта будзе вакцына "Сінафарм", якая раней паступіла ў краіну па гуманітарнай дапамозе.
Наконт большай разнастайнасці вакцын і магчымасці выбару Тарасенка адказаў так: "Мы будзем у будучыні разлічваць на гэта, таму што пажаданні беларусаў ёсць. Будзем разглядаць дастаўку вакцын і іншых вытворцаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.