Кітайцы хочуць узяць у арэнду ў Беларусі 20 тысяч гектараў зямлі

Кітайцы хочуць узяць у арэнду ў Беларусі 20 тысяч гектараў зямлі

Кітайская кампанія DRex Food Group хоча ўзяць у арэнду ў Беларусі 20 тысяч гектараў зямлі. На ёй яна плануе пабудаваць малочна-таварныя комплексы. Агульнае пагалоўе жывёлы мусіць скласці 40 тысяч галоў. Пра гэта распавёў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц.

Беларускія чыноўнікі прапанавалі на разгляд кітайцам пляцоўкі на ўсходзе Магілёўскай вобласці — у Клімавіцкім і Чавускім раёнах. БЕЛТА адзначае, што кіраўнікі буйных кітайскіх кампаній DRex Food Group і Xinrongji Holding Group наведалі нашу краіну з працоўным візітам. Яны сцвярджаюць, што могуць інвеставаць у мадэрнізацыю існуючых прадпрыемстваў у Беларусі і ў пабудову новых 1 мільярд долараў. А калі праект будзе ўдалым, інвестыцыі абяцаюць павялічыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі