Кітайцы збіраюцца набыць прыгожы палац у цэнтры Гродна

Кітайцы збіраюцца набыць прыгожы палац у цэнтры Гродна

15 лістапада палац Чацвярцінскіх у парку Жылібера ў цэнтры Гродна можа стаць уласнасцю кітайскіх бізнесменаў. У гэты дзень пройдзе аўкцыён, на якім будынак выстаўлены на таргі за за $1,15 млн.

Палац на вуліцы Ажэшкі пустуе ўжо два гады. Увесь гэты час гарадскія ўлады спрабуюць знайсці для яго новага гаспадара. Нарэшце, будынкам зацікавіліся бізнесмены з правінцыі Ганьсу, піша “Вячэрні Гродна”.

Мяркуючы па ўсім, кітайцы буду адзінымі, хто падасць заяўку для ўдзелу ў аўкцыёне. Умовы таргоў з моманту апошняга аўкцыёну не змяніліся: 2,316 млн рублёў у якасці стартавай цаны. Будучыя гаспадары павінны ўвесці аб'ект у эксплуатацыю не пазней за чатыры гады з моманту куплі. Заяўкі для ўдзелу ў аўкцыёне трэба падаць да 9 лістапада.

Кітайцы збіраюцца набыць прыгожы палац у цэнтры Гродна
Фота: vgr.by

Першыя згадкі пра пабудовы на цяперашняй вуліцы Ажэшкі — адной з цэнтральных у Гродна — адносяцца да пачатку XVII стагоддзя. Палац, як лічыцца, пабудаваны ў 1770-я. У розныя часы там мясціліся медыцынская акадэмія, паштова-тэлеграфная кантора, вайсковы інтэрнат.

Пасля Другой сусветнай вайны будынак перадалі вайсковаму суду і камендатуры, якія працавалі там да 2014 года.

Упершыню палац Чацвярцінскіх выставілі на таргі ў снежні 2016 года. Тады ён каштаваў прыкладна $2 млн. Там планавалі зрабіць комплекс, дзе былі б ЗАГС і рэстаран.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі