Класны гол Робена і супер-гол Кэхіла (відэа)
18 чэрвеня на футбольным чэмпіянаце свету ў Бразіліі праходзіць матч групы "В" Аўстралія — Галандыя.
У першым тайме на працягу 2 хвілін каманды абмяняліся галамі. На гол Ар'ена Робена аўстралійцы адказалі прыгожым ударам Ціма Кэхіла. Гол апошняга ўжо цяпер называюць найлепшым на першынстве (дагэтуль найлепшым лічыўся першы гол ван Персі ў браму іспанцаў).
Матч працягваецца.