Кобрынскі плацдарм: пра напад з Украіны і стратэгію Кіева да дэмсіл — эфір
Яўген Магда
Калі адразу пасля нападу Расіі на Украіну з тэрыторыі Беларусі Лукашэнка істэрычна расказваў пра тое, “адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад”, і паказваў нейкія незразумелыя накірункі гэтых нападаў, то цяпер нарэшце вызначыўся. Аказалася, што мэта новага нападу з тэрыторыі Украіны — “каліноўцы” пры падтрымцы войскаў НАТО плануюць (ці планавалі) захапіць “кобрынскі плацдарм”. Роля ва ўсім гэтым уварванні ўкраінскіх уладаў не агучвалася.
Чаму Лукашэнка абраў мэтай нападу Кобрын? Ці змянілася пазіцыя кіраўніцтва Украіны адносна ўдараў па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі? Ці здолее Кітай пасадзіць Маскву і Кіеў за стол перамоваў і якой можа быць роля Лукашэнкі ў гэтым? Якія сёння адносіны ў кіраўніцтва Украіны з беларускімі дэмсіламі і ці магчыма ў будучым стварэнне праекта кшталту Балта-Чарнаморскага саюза? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.