Колер нацыі бел-чырвона-белы — як яго бараніць ад чырвона-зялёнага?
Чырвона-белая каларыстыка з'яўляецца не толькі асновай матэрыяльнай культуры нашых продкаў, але і тым кодам, які звязвае культуру беларусаў з сусветнай культурай, сцвярджаюць навукоўцы. Але так сталася, што мы апынуліся ў сітуацыі, калі традыцыйная для нашай культуры бела-чырвоная каляровая гама патрабуе рэабілітацыі. На гэтым настойваюць і прапануюць распачаць такі рэабілітацыйны працэс мастакі.
Што сведчыць пра неабходнасць “рэабілітацыі” традыцыйнай для беларусаў бела-чырвонай каляровай гамы? Хто і як можа зладзіць гэтую рэабілітацыю?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць мастачка Зоя Луцэвіч, лідар фолк-гурта “Палац” Алег Хаменка і арганізатар выстаў Дзмітрый Папоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.