Колькасць афіцыйных беспрацоўных у Беларусі за год павялічылася ўдвая
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец верасня 2015 склала 43,7 тыс асобаў, што ў два разы больш, чым напрыканцы верасня 2014 года. Але на 4,8% менш, чым на канец жніўня 2015 года, паведамляе сайт Белстата.
Такім чынам, узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец верасня 2015 года склаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец верасня 2014 года — 0,5%).
У эканоміцы Беларусі ў верасні 2015 было занята 4,474 млн асобаў, а гэта на 1,4% менш, чым у верасні 2014 года.
Камітэт паведамляе таксама, што арганізацыямі ў верасні 2015 было прынята на працу 70 тыс чалавек (2,2% сярэднемесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 3 тыс чалавек, або 4,3% ад агульнай колькасці прынятых.
Звольнена па розных прычынах 65,5 тыс чалавек (2,1% сярэднемесячнай колькасці), з іх 5,2% было звольнена за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,8% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.
Фота: newsradio.com.ua