Колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у свеце перавысіла 1,5 млн чалавек
Колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у свеце перавысіла 1,5 млн чалавек. Калі першы мільён набіраўся амаль чатыры месяцы, дык яшчэ 500 тысяч — за восем дзён. Ахвяр ужо 88,5 тысячы. У ЗША зафіксаваны новы антырэкорд па колькасці памерлых ад каранавіруса — 1965 чалавек за суткі. Такі ж антырэкорд і ў Вялікабрытаніі — 938 чалавек. Ачунялі ад каранавіруса больш за 300 тысяч чалавек.
У Беларусі на раніцу 8 красавіка было зарэгістравана больш за тысячу выпадкаў COVID-19, памерлі 13 чалавек. Новыя звесткі чакаюцца ў бліжэйшыя гадзіны. У нашай краіне другі дзень працуе місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.