Колькасць затрыманых на акцыях пратэсту ў Расіі вырасла да 1320
Людзі ў розных гарадах Расіі выйшлі пратэставаць супраць мабілізацыі / @sotaproject
Вынікам учорашніх пратэстных акцый у Расіі стала затрыманне больш за 1320 чалавек, паведамляюць расійскія праваабаронцы. Затрыманыя ёсць у 39 гарадах краіны. Больш за ўсё — як мінімум 541 чалавек — былі дастаўленыя ў міліцыю ў Маскве.
У Санкт-Пецярбургу затрыманыя па меншай меры 479 чалавек. Яшчэ 48 — у Екацярынбургу, каля 30 чалавек — у Пярмі.
Людзі выйшлі пратэставаць супраць мабілізацыі на вайну ва Украіне. Напярэдадні — на фоне няўдач расійскага войска — прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў частковую мабілізацыю. Прызваць плануецца каля 300 тысяч чалавек — тых, хто служыў, маюць ваенна-ўліковую спецыяльнасць і баявы вопыт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.