Коміку Ідраку Мірзалізадэ забаранілі ўезд у Расію да 2035 года

Коміку Ідраку Мірзалізадэ забаранілі ўезд у Расію да 2035 года

Стэндаперу Ідраку Мірзалізадэ ўстанавілі тэрмін “непажаданасці знаходжання ў РФ” да 2035 года. Адпаведнае рашэнне вырес Замаскварэцкі раённы суд Масквы. 

Непрыемнасці ў Ідрака пачаліся пасля жартаў пра ксенафобію і пра тое, як складана зняць кватэру ў Маскве людзям "неславянскай" знешнасці. У гэтым расійская паліцыя знайшла прыкметы "нянавісці і варожасці ў адносінах да асобаў рускай нацыянальнасці".

Мірзалізадэ спачатку пакаралі 10 суткамі арышту, а пасля прызналі непажаданай персонай у Расіі. У коміка — беларускае грамадзянства.

Мірзалізадэ плануе абскарджваць судовае рашэнне.

Коміку Ідраку Мірзалізадэ забаранілі ўезд у Расію да 2035 года
Судовае рашэнне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі