Краіны Шэнгенскай зоны ўводзяць памежны кантроль

Краіны Шэнгенскай зоны ўводзяць памежны кантроль

Краіны Шэнгенскай зоны Нямеччына, Аўстрыя і Чэхія аб'явілі аб узмацненні памежнага кантроля з-за няспыннай плыні бежанцаў з краін Азіі і Афрыкі. Чэшскія ўлады занепакоеныя, што з-за часовага спынення руху па чыгунцы паміж Аўстрыяй і Нямеччынай мігранты будуць прабірацца на нямецкую тэрыторыю праз Чэхію. Таму чэхі ўзмацнілі кантроль на мяжы з Аўстрыяй.

Раней пра падобныя захады аб'явіў міністр унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер. Інакш, сказаў ён, што Нямеччына проста не саўладае з плынню мігрантаў. Падобную заяву зрабіла і віцэ-канцлер Нямеччыны Зігмар Габрыель. У нядзелю ўлады Мюнхена заявілі, што яны ледзь спраўляюцца з мігрантамі. У суботу ў гэты нямецкі горад прыехалі больш за 13 тысяч бежанцаў.

ВВС адзначае, што падобныя захады супярэчаць прынцыпам Шэнгенскага пагаднення. Як вядома, яно прадугледжвае свабоднае перасоўванне паміж краінамі, якія яго падпісалі. Аднак краіны Шэнгенскай зоны маюць права часова ўводзіць кантроль на ўнутраных межах.

Фота: Reuters, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі