Крама абутку надрукавала рэкламу як сапраўдныя грошы (фота)
Рэкламныя купоны, падобныя да 100-тысячнай купюры, знайшлі мінчукі ў сваіх паштовых скрынях.
Як паведамляе Onliner.by, такую нечаканую рэкламу выявілі жыхары сталічнага мікрараёна Кунцаўшчына. Рэкламны купон вельмі падобны да сапраўдных грошай, хаця і большы за купюру амаль у паўтара раза.
У аддзеле па кантролі за рэкламай упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама кажуць, што тут можа быць парушэнне заканадаўства і абяцаюць разабрацца.
Фота — Onliner.by