Kriwi нарадзілі “дзіця”, Akute ірванулі на Захад, а Re1ikt агучылі кіно

Дуэт Navi выбухае напрыканцы вясны. За паўгода музыкі робяць амаль неверагоднае: пішуць песень на 1:20, здымаюць тры кліпы, выступаюць з Дыянай Арбенінай, граюць больш за 20 канцэртаў і запісваюць поўнафарматны альбом, прэзентаваць які збіраюцца ў студзені. Музыкі самі дзівяцца такім вынікам і абяцаюць у наступным годзе зрабіць у разоў дзесяць больш.

Kriwi перарываюць 10-гадовую паўзу і выдаюць пласцінку “Traukamurauka”. Уводзяць моду на новы фармат прэзентацый альбома — на ганку сталічнай мастацкай галерэі “Ў”. Больш за тое, ствараюць матэрыял для новага альбома!

Akute рвуць на Захад, выступаючы ў Літве, Латвіі і Польшчы. Не абмінаюць і усходнюю Маскву. Але сакральным месцам для гурта становіцца Кіеў — менавіта там зводзіцца іх новая, ахутаная таямніцамі, пласцінка.

Re1ikt даюць безліч канцэртаў у вялікіх і маленькіх беларускіх гарадах, пішуць музыку для нямога кіно, ладзяць экскурсію па сваім мінулым. І таксама абяцаюць выпусціць альбом цягам года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі