У Мінску перакуліўся аўтакран, пашкоджаныя аўтамабілі
Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтакрана правалілася апорная "лапа"
У Мінску перакуліўся аўтакран. Здарэнне адбылося ў пятніцу на вуліцы Адзінцова. Як паведамляе minsknews.by, кран разгружаў трубы, але нешта пайшло не так. Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтакрана правалілася апорная "лапа". Пасля гэтага ён і перакуліўся.
На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Аднак пашкоджанні атрымаў сам аўтакран і два прыпаркаваныя аўтамабілі, на якія ён упаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.