У Беларусі каля мяжы з Польшчай будуць вучэнні тэрабароны і народнага апалчэння
Камянецкая тэрабарона
У Беларусі каля мяжы з Польшчай будуць вучэнні тэрабароны, міліцыі і так званага "народнага апалчэння". 23-25 верасня іх правядуць у Камянецкім раёне. Плануецца адпрацоўка барацьбы з "дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка", ахова і абарона важных аб'ектаў, арганізацыя кантрольна-прапускных пунктаў.
Камянецкая раённая газета нагадвае, што ваеннаабавязаныя тэрытарыяльных войскаў знаходзяцца на вучэбным зборы з 3 верасня. Перад вучэннямі з імі займаюцца "па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях". Збор працягнецца да 27 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.