У судзе амерыканскага штата Кентукі шэрыф застрэліў суддзю — як у баевіку

Шэрыф Стайнс і суддзя Малінс

Шэрыф Стайнс і суддзя Малінс / BBC

У амерыканскім штаце Кентукі 43-гадовы шэрыф адной з акруг застрэліў 54-гадовага акруговага суддзю проста ў будынку суда, перадае Бі-Бі-Сі.

Здарэнне адбылося ў чацвер у будынку суда акругі Летчар. Шэрыф Шон Стайнс прыйшоў у прыёмную суддзі і заявіў службоўцам, што яму трэба пагаварыць з суддзёй Кевінам Малінсам сам-насам. Яны ўдваіх зайшлі ў кабінет і зачынілі за сабой дзверы. Потым з кабінета пачуліся стрэлы. Шэрыф выйшаў у фае суда з паднятымі рукамі і здаўся паліцыі.

У будынку суда ў момант страляніны было каля 50 чалавек, ніхто з іх не пацярпеў.

Паліцыя штата заявіла, што суддзя быў застрэлены падчас спрэчкі. Праўда, ні пра што была спрэчка, ні пра матывы стралка не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі