У Хоцімску каля раённай бальніцы загінуў рабочы

Рабочыя не выкарыстоўвалі страховачныя прыстасаванні

Рабочыя не выкарыстоўвалі страховачныя прыстасаванні / t.me/skgovby/

У Хоцімску каля раённай бальніцы загінуў рабочы. Ён удзельнічаў у рамонце будынка і ўпаў з вышыні трэцяга паверха. Разам з ім упаў яшчэ адзін рабочы, ён атрымаў шматлікія траўмы, знаходзіцца ў бальніцы.

Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося 20 верасня. Рабочыя ва ўзросце 54 і 44 гадоў уцяплялі сцяну будынка, знаходзіліся на вышыні. Раптоўна адбыўся абрыў крапяжу будаўнічай "калыскі", у якой знаходзіліся мужчыны. Яны ўпалі на бетонныя прыступкі запаснога ўваходу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, рабочыя не выкарыстоўвалі страховачныя прыстасаванні.

У Хоцімску каля раённай бальніцы загінуў рабочы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі