У Літву не прапусцілі 74 катоў, якіх везлі з Беларусі ў Германію

Катоў везлі ў цеснай прасторы і без належных умоў

Катоў везлі ў цеснай прасторы і без належных умоў / lrt.lt

У Літву не прапусцілі 74 катоў, якіх везлі з Беларусі транзітам у Германію. Літоўцы звярнулі ўвагу на сур'ёзныя парушэнняі ўмоў перавозкі жывёл. У аўтамабілі стаяў непрыемны пах, паветра дрэнна цыркулявала, у адной клетцы было па некалькі катоў, не было туалетных латкоў. У выніку машыну вярнулі ў РБ, паведамляе lrt.lt.

"Перавозка такой колькасці жывёл у такой цеснай прасторы ў адным аўтамабілі — адзін з рэдкіх выпадкаў, якія здараліся ў маёй рабочай практыцы, — кажа кансультантка Дэпартамента памежнага кантролю Міністэрства ўнутраных спраў і камунікацый Крысціна Дайноўскіце-Шусціке. — У вялікіх клетках стаялі скрыні, у якіх змяшчаліся кошкі, побач з якімі знаходзіліся розныя староннія прадметы. Скрынкі былі занадта малыя, каты не маглі свабодна перасоўвацца, ім не хапала месца нават для таго, каб зручна легчы на падлогу і адпачыць".

Пра згаданы выпадак Літва паведаміць не толькі адпаведным службам Германіі, але і Латвіі, паколькі перавозчык быў з гэтай краіны.

У Літву не прапусцілі 74 катоў, якіх везлі з Беларусі ў Германію
facebook.com/vmvt.lt/
У Літву не прапусцілі 74 катоў, якіх везлі з Беларусі ў Германію
У Літву не прапусцілі 74 катоў, якіх везлі з Беларусі ў Германію

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі