Зборная Беларусі палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу FIFA
У матчы з Люксембургам беларусы змаглі забіць адзін гол
Зборная Беларусі палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу FIFA. У абноўленым яго варыянце, апублікаваным 19 верасня, яна паднялася на два радкі і цяпер займае 97-е месца, знаходзіцца паміж Арменіяй і Палестынай.
У верасні ў нядаўніх матчах Лігі нацый беларуская зборная згуляла ўнічыю 0:0 з балгарамі і перамагла зборную Люксембурга — 1:0. Бліжэйшы матч — са зборнай Паўночнай Ірландыі — прызначаны на 12 кастрычніка. Ён пройдзе ў Венгрыі.
У сусветным рэйтынгу лідыруюць футбольныя зборныя Аргенціны, Францыі і Іспаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.