Экс-абаронцу зборнай гуляць у футбол забараняе міністр спорту Кавальчук

Мікалай Золатаў

Мікалай Золатаў / "Трыбуна"

Футбалісту Мікалаю Золатаву не дазваляюць гуляць у чэмпіянаце Беларусі. Як піша "Трыбуна", экс-абаронца зборнай трапіў у "чорны спіс" міністра спорту Сяргея Кавальчука.

Апошнія чатыры з паловай гады Золатаў выступаў за мяжой (Украіна, Францыя, Казахстан). Ва Украіне ён разам з сям'ёй ратаваўся ад вайны. Улетку 2024-га футбаліст перайшоўз з казахстанскага "Елімая" ў прыватны беларускі клуб "Макслайн", які гуляе ў другім дывізіёне. Кантракт заключаны да канца 2024 года.

Золатаў паспеў правесці за "Макслайн" толькі чатыры матчы. А з 5 жніўня спартовец перастаў нават трапляць у заяўку на матчы. І вось ужо шэсць тураў застаецца па-за гульнёй.

Паводле інфармацыі "Трыбуны", гэта патрабаванне міністра Кавальчука. Ён нібыта заявіў віцебскаму клубу, што Золатаў не можа выступаць, бо "раней выказваў незадаволенасць дзейнай уладай Беларусі". Таксама чыноўніку не спадабалася, што раней футбаліст асуджаў вайну ва Украіне. Клуб пакуль не скасоўвае кантракт з гульцом і спадзяепцца яго адстаяць.

А вось 25-гадоваму нападніку Паўлу Кляньё пашанцавала менш. У жніўні футбаліст падпісаў кантракт з "Оршай", за якую правёў чатыры матчы. А з 8 верасня перастаў трапляць нават у заяўку. 16 верасня клуб паведаміў аб развітанні з гульцом без тлумачэння прычын.

Паводле інфармацыі "Трыбуны", скасаванне кантракту быў ініцыятывай міністра спорту. Толькі пры гэтай умове ён пагаджаўся падпісаць план развіцця да канца 2024 года. "Непажаданым" Кляньё стаў за тое, што ў 2020-м зняўся ў відэа футбалістаў, дзе разам з усімі сказаў: "Мы супраць гвалту".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі