“Строй”: ці дапаможа ён вярнуць беларусам гонар за сваё — эфір

Кацярына Ваданосава

Кацярына Ваданосава / Еўрарадыё

У пачатку верасня ў Музеі сельскай гаспадаркі імя кс. К. Клюка, які месціцца ў Цеханаўцы, распачала працу выстава пад назвай “Строй. Кацярына Ваданосава”. Тым, хто хаця б крыху знаёмы з Кацярынай і яе творчасцю, тлумачыць нічога не трэба. Хаця не — расказаць пра выставу гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў, яе значнасць і пра тое, чаго гэта каштавала найперш самой Кацярыне, варта. Бо тут і падзея выбітная, і тое, што робіць Кацярына, вартае пашаны.

Чым адметная выстава “Строй. Кацярына Ваданосава” і якіх высілкаў каштавала яе арганізацыя? Ці атрымаецца ў нас захаваць свае традыцыі ў эміграцыі і чаму гэта важна? Ці існуе цікавасць да традыцыйнага строю і хто прыходзіць у школу да Ваданосавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паэтка, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строю Кацярына Ваданосава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі